24 студзеня адбылася профарыентацыйная сустрэча вучняў 8-11 класаў са студэнткай І курса педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Міланай Кропа. Мілана сёлета скончыла Навасёлкаўскую школу і па мэтавым накіраванні паступіла ва ўніверсітэт. Яна задаволена сваім выбарам, марыць стаць добрым настаўнікам пачатковых класаў. Студэнтка ахвотна дзялілася з вучнямі сваім вопытам і ўражаннямі, адказвала на пытанні, заахвочвала паступаць на педагагічныя спецыяльнасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *