МЭТА: удасканаленне сістэмы адукацыйнага працэсу і забеспячэнне стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў,развіццё сацыяльна-адаптыўнай, канкурэнтаздольнай асобы, якая ўмее арыентавацца ў сучасных сацыякультурных умовах, здольная на свядомы выбар жыццёвай пазіцыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
Задачы:
павысіць працэнт ахопу навучэнцаў аб’яднаннямі па інтарэсах, у тым ліку, фізкультурна-спартыўнай накіраванасці;
матываваць педагагічных работнікаў на павышэнне катэгарыйнага цэнза, у тым ліку, на здачу экзамена на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю;
працягнуць работу з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі;
працягнуць работу па фарміраванні ў навучэнцаў адказных і бяспечных паводзін, па карэкцыі асацыяльных паводзін падлеткаў праз супрацоўніцтва класнага кіраўніка і спецыялістаў з законнымі прадстаўнікамі, зацікаўленымі арганізацыямі;
працягнуць дзейнасць у рамках рэспубліканскага праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”.
