31 мая ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна адбылася лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, на якой прысутнічаў клірык храма Уваскрасення Хрыстова г.Ашмяны іерэй Сергій Мігель. Былі падведзены вынікі года, за поспехі ў вучобе, спорце і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы былі ўзнагароджаны вучні, за ўдзел у жыцці школы, належнае выхаванне дзяцей — бацькі навучэнцаў.