29 мая ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна прайшоў бацькоўскі сход, на якім абмяркоўваліся пытанні бяспечнага лета, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетнімі, адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей. Бацькам былі прадэманстраваны прафілактычныя відэаролікі.