15 студзеня ва ўстанове адбыўся прафсаюзны справаздачна-выбарчы сход, які наведалі старшыня раённага камітэта прафсаюзаў Ю.М.Карповіч і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі А.К.Дэрвіс. Прысутныя заслухалі справаздачу Я.І.Аляхновіч, старшыні пярвічнай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Навасёлкаўскай сярэдняй школы, справаздачу старшыні рэвізійнай камісіі Т.М.Буйко. На сходзе быў абраны новы склад прафсаюзнага камітэта ўстановы адукацыі на чале з новым старшынёй Г.Л.Клімашэўскай.

