Мероприятия

18 лістапада для вучняў Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прайшлі інфармацыйныя гадзіны па генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылася профарыентацыйная сустрэча вучняў 8-11 класаў з выпускніком школы Болзанам Максімам Станіслававічам, старшым лейтэнантам, начальнікам заставы Пінскага пагранічнага атрада вайсковай часці 1235. Максім скончыў школу ў 2017 годзе і паступіў у Інстытут пагранічнай службы, ён задаволены сваім выбарам. Вайсковец ахвотна дзяліўся з вучнямі сваім вопытам і ўражаннямі, адказваў на пытанні, паказаў шэраг відэасюжэтаў.

      

10 лютага вучні 7-10 класаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна пад кіраўніцтвам Варановіча Ф.С., кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, Клімашэўскай Г.Л., класнага кіраўніка 8 класа, здзейснілі экскурсію ў ваенную часць ваенгарадка Варняны.

          

8 лютага для вучняў 8-11 класаў прайшла профарыентацыйная сустрэча з былымі выпускнікамі школы: Шукяловічам Аляксандрам, начальнікам змены аддзялення пагранічнага кантролю «Аляксандраўка» Мозырскага пагранатрада і
Барткевічам Яўгенам, электрыкам дылерскага цэнтра «Гомсельмаш» пры ААТ «Агрпрамтэхніка». Госці расказалі навучэнцам пра спецыфіку сваіх прафесій, навучальныя ўстановы, у якіх можна атрымаць дадзеныя прафесіі, прадэманстравалі відэаматэрыялы, звязаныя з тэмай сустрэчы. Вучні актыўна прымалі ўдзел у дыялогу.

   

Каманда «Маладая гвардыя» патрыятычнага клуба «Патрыёты» Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Орленок».

 

24 лютага сярод вучняў 8-9 класаў пад кіраўніцтвам Афанасенкі М.М., кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, прайшло ваенна-патрыятычнае мерапрыемства «Да абароны Айчыны гатовы!»

      

2 лютага перад вучнямі 8-11 класаў выступіў курсант 3 курса ваенна-медыцынскага інстытута Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Шведаў Пётр, які расказаў пра апошнія змены ва ўмовах паступлення на ваенныя спецыяльнасці, у прыватнасці, у гэтую навучальную ўстанову, пра вучобу і вольны час курсантаў.

   

16 снежня ў рамках Тыдня прававых ведаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы для вучняў ІХ-Х класаў «Я маю права» пад кіраўніцтвам Афанасенка М.М., кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.

       

18 лістапада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Афанасенка М.М. прайшлі спартыўнае мерапрыемства да Міжнароднага дня дзіцяці «У краіне Спартландыі» для вучняў 1-2 класаў і турнір па шашках.

          

21.10 ва ўстанове адукацыі адбыліся спаборніцтвы «Ты для мяне прыклад ва ўсім» да дня бацькі пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Афанасенка М.М.

           

30 верасня пад кіраўніцтвам Афанасенка М.М., кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, для вучняў VIII-ІХ класаў прайшлі ваенна-патрыятычныя спаборніцтвы «Пасвячэнне ў патрыёты».

              

19 мая каманда Навасёлкаўскай школы «Патрыёт» абараняла гонар на раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак». Віншуем нашу каманду з ІІІ месцам у конкурсе відэа-візітак і ІІ агульнакамандным месцам.

         

16.03.2022 пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлава С.С. вучні нашай школы наведалі Гожскі палігон.

        

Спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Удзел прынялі каманда Навасёлкаўскай школы і Барунскай школы. Арганізатарамі конкурса выступілі кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлаў С.С. і Кунюта І.І.

https://www.youtube.com/watch?v=HCxjv_PSAZg

 

Рыхтуем абаронцаў Айчыны

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлаў С.С. праводзіць заняткі з вучнямі 9 класа.

 

Ваенная падрыхтоўка не толькі на тэорыі, але і на практыцы

Не толькі для старшакласнікаў, але і для вучняў пачатковых класаў было цікавым вывучэнне прылад процігаза, яго прызначэнне.

         

Рыхтуемся да спаборніцтваў «Абаронца Айчыны»

  

20 студзеня для вучняў 9 класа адбылося чарговае паседжанне Школы Актыўнага Грамадзяніна  «Палітыка генацыду, грабяжу і насілля» з удзелам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.

    

15 студзеня вучні 5-9 класаў разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлавым С.С. наведалі музей спорту Ашмянскага раёна Сярэдняй школы №3 г. Ашмяны. Дзеці даведаліся пра выдатных спартсменаў — выхадцаў з нашага раёна.