Аўсянік Іаланта, вучаніца 10 класа, член савета музея, удзельнік раённай школы юных экскурсаводаў, прыняла ўдзел у раённым этапе абласнога конкурса юных экскурсаводаў. Сваю экскурсію «Паверыць цяжка мне таму, што больш не прыйдзеш ты дадому», прысвечаную ваеннаму ліхалеццю на Ашмяншчыне, Іаланта прадставіла ў намінацыі «Роднымі пуцявінамі».