Мероприятия

16 лістапада вучні пачатковых класаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве ў школьнай бібліятэцы «У царстве Дабрыні».

5 кастрычніка Дубіцкая С.А., бібліятэкар школы, правяла майстар-клас «Закладка ў кнігу».

24 верасня ў школьнай біблітятэцы прайшло мерапрыемства «Словы-фарбы Артура Вольскага» прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння. Вучні 4 класа чыталі вершы Вольскага аб Беларусі, аб прыродзе. А вучням 1 класа быў прачытаны верш «Жывыя літары». Першакласнікі адначасова пазнаеміліся з беларускім алфавітам у вершаванай форме.

Дзеці прымалі актыўны ўдзел у творчай майстэрні «Дзеці выбіраюць мір», з задавальненнем здзейснілі завочнае падарожжа па Гродзенскай вобласці.