Апошні дзень у аздараўленчым лагеры Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прайшоў весела і насычана. У краязнаўчым музеі імя Ф.Багушэвіча г. Ашмяны дзеці наведалі выставу «Хлебу пашана вечная, ці як хлеб на стол прыйшоў». Цікавай была экскурсія ў РАНС. Бібліятэкар правяла бібліятэчную гадзіну «Кола беларускіх святаў». Самым цікавым было закрыццё лагернай змены: дзеці атрымалі доўгачаканыя падарункі. Саставілі мастацкі калаж «Дзень, які мне больш запомніўся».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *