30 кастрычніка В.В.Шведава-Юніцкая, намеснік дырэктара, настаўнік мастацтва кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» правяла майстар-клас па фарміраванні функцыянальнай граматнасці навучэнцаў шляхам выкарыстання на вучэбных занятках прыёмаў інтэлектуальных гульняў. Майстар-клас прайшоў на базе сярэдняй школы нумар 7 г.Смаргоні ў рамках паседжання раённага вучэбна- метадычнага аб’яднання настаўнікаў мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) і выяўленчага мастацтва.

