15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылася профарыентацыйная сустрэча вучняў 8-11 класаў з выпускніком школы Болзанам Максімам Станіслававічам, старшым лейтэнантам, начальнікам заставы Пінскага пагранічнага атрада вайсковай часці 1235. Максім скончыў школу ў 2017 годзе і паступіў у Інстытут пагранічнай службы, ён задаволены сваім выбарам. Вайсковец ахвотна дзяліўся з вучнямі сваім вопытам і ўражаннямі, адказваў на пытанні, паказаў шэраг відэасюжэтаў.

