24 мая ва ўрачыстай атмасферы адбылася лінейка, прысвечаная святу развітання са школай для выпускнікоў 9 і 11 класаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна. Апошні раз прагучаў школьны званок для 14 дзевяцікласнікаў і 8 вучняў 11 класа. Радасць і светлы смутак свята раздзялілі з выпускнікамі ганаровыя госці, што прысутнічалі на ўрачыстасці — Г.І. Амбражэвіч, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама і А.Ч.Травіцкая, старшыня Навасёлкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, а таксама настаўнікі, вучні, бацькі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *