11 сакавіка вучні 2-5 класаў наведалі цэнтральную аптэку г.Ашмяны, дзе спецыялісты правялі з імі практыка-арыентаваную ролевую гульню. Падчас гэтай гульні кожны з вучняў паспрабаваў быць урачом, правізарам, рэцэптарам, каб, магчыма, пачаць марыць пра гэтыя прафесіі ўсур’ёз і мэтанакіравана да іх ісці. Гэтае мерапрыемства ўвайшло ў сацыяльны профарыентацыйны праект «Школа юнага фармацэўта», арганізаваны РУП «Фармацыя» ў Гродзенскай вобласці.

