6 снежня ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна прайшоў бацькоўскі сход па тэме «Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў». На сходзе прысутнічалі Галгоўскі В.А., інспектар РАНС, Галко А.А., інспектар ІСН, Каморнік А.П., інспектар ДАІ. Актуальнымі былі пытанні: бяспека дзяцей, прафілактыка і адказнасць непаўналетніх за ўжыванне, збыт наркатычных сродкаў і псіхаактыўных сродкаў; прафілактыка злачынстваў сярод непаўналетніх і ў адносінах непаўналетніх з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій; абарона дзяцей ад гвалту і жорсткага абыходжання; папярэджанне і наступствы ўдзелу падлеткаў у нефармальных моладзевых аб’яднаннях; прафілактыка злачынстваў, звязаных з палавой недатыкальнасцю непаўналетніх, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі дзяцей у сетцы Інтэрнэт.

