30 лістапада вучні Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна наведалі музей сярэдняй школы № 2, прынялі ўдзел у турніры інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?», удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па шматбор’і «Здароўе». Для вучняў пачатковых класаў у школьнай бібліятэцы прайшоў конкурс малюнкаў «Мой любімы пітомец», у рамках праекта «Кінаўрокі ў школах свету» дзеці прагледзелі і абмеркавалі фільм «Сядай побач, Мішка», прайшоў турнір знаўцаў «Лічы, думай, адгадвай!», на круглым стале «Шануем традыцыі нашых продкаў» навучэнцы расказвалі пра свае сямейныя традыцыі.

