5 кастрычніка валанцёрскі атрад Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна павіншаваў з днём настаўніка ветэрана педагагічнай працы Гардзевіч Г.Ф. Дубіцкая С.А., бібліятэкар школы, правяла майстар-клас «Закладка ў кнігу». У рамках праекта «Кінаўрокі ў школах свету» вучні прагледзелі і абмеркавалі фільм пра сяброўства «Песня ветра». Прайшлі гульнявая праграма «Залатыя краскі восені»,  спартыўная гульня «Выбівалы». Актывісты БРПА, БРСМ прыбралі тэрыторыю помніка ў аг. Навасёлкі (у рамках акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі», патрыятычнага марафона працоўнага выхавання «А што ты зрабіў для Беларусі?» ).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *