26 верасня ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна прайшло першае ў 2024/2025 н.г. паседжанне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме «Нашы ініцыятывы тут і зараз». Вучні абмеркавалі асноўныя накірункі вучнёўскага самакіравання, прагледзелі і абмеркавалі відэаролік «Моладзевы парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», даведаліся як у Беларусі ажыццяўляецца падтрымка адаронай і таленавітай моладзі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адвакатуры Дземеншчык А.В., натарыяльнай канторы Казакевіч А.Ф., ЗАГСа Кіркоўская В.В.

