У Навасёлкаўскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна субота прайшла весела і насычана. Каманда вучняў прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах «Шкаліяда». Дзеці прымалі актыўны ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», творчай майстэрні «Дзеці выбіраюць мір». З задавальненнем здзейснілі завочнае падарожжа па Гродзенскай вобласці, пагарталі інфармацыйны часопіс «Гродзенскай вобласці — 80 год!». Паўдзельнічалі ў гульні-падарожжы «Па дарозе да прафесіі». У рамках Месячніка прафілактыкі крызісных станаў прайшоў інтэрактыўны занятак з педагогам-псіхолагам Канапацкай С.У. «Палітра настрою».

