2 красавіка для вучняў 1-11 класаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучні даведаліся гісторыю ўзнікнення гэтага свята, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у абмеркаванні гістарычных фактаў і падзей.

