«Пад стрэхамі прашчураў»

  Музей

«Пад стрэхамі прашчураў»

 Асноўныя разделы экспазіцыі

1. «З жыватворчых крыніц».

Першая экспазіцыя нашага музея “З жыватворчых крыніц” пераносіць нас у далёкае мінулае, калі Навасёлкі належылі князям Гальшанскім, затым Радзівілам. У дзевятнаццатым стагоддзі яны сталі ўладаннямі графа Чапскага. Менавіта ён пабудаваў тут вялікі палац, у якім налічвалася 40 пакояў і залаў. Адамам Чапскім было сабрана шмат твораў мастацтва, багатая бібліятэка, стары фарфор і срэбра. На жаль, рэзідэнцыя была спалена яшчэ ў першую сусветную вайну. Засталіся толькі руіны ад палаца і стайні. Аднак нават сёння месца графскіх сажалак – адно з жывапісных у раёне. Тут асвечана крыніца і пабудавана купель, а зусім непадалёку знаходзіцца помнік прыроды – валун “Нявесцін камень”. Яго памеры і легенды, з ім звязаныя, прыцягваюць сюды шматлікіх турыстаў. Тут часта праводзяцца культурныя мерапрыемствы.

У гэтай жа экспазіцыі можна ўбачыць мэблю сялянскай хаты – лаву, этажэрку і інструменты для рукадзелля: калаўроты, прасніцы; ночвы, ступу, самыя разнастайныя саламяныя карабы, металічныя прасы, гліняныя збаны, тканыя і вышываныя вырабы – адным словам, усё, чым карысталіся і што зроблена рукамі нашых продкаў.

2. «Гісторыя школы» .

У раздзеле “Гісторыя школы” сабраны матэрыял па гэтай тэме. Першая школа была адкрыта ў дваццатыя гады мінулага стагоддзя ізноў жа графам Чапскім. Ён быў рэлігіёзным чалавекам і дапамагаў у будаўніцтве Жупранскага касцёла. Адукаваны, працавіты і добры, граф аказваў вялікую дапамогу арміі і дзяржаве: штогод адпраўляў туды нямала коней, зерня. Да людзей быў вельмі добрым і спагадлівым, ніколі не адмаўляў беднаце, быў зацікаўлены, каб дзеці сялян маглі вучыцца. Для гэтага ў доме, дзе размяшчалася лясніцтва графа, была арганізавана школа для сялянскіх дзяцей. Граф сам наняў настаўніка і плаціў яму за навучанне. У далейшым гэты будынак і застаўся школай польскай, затым рускай, затым пачатковай Навасёлкаўскай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў поўнасцю разбураны. Колькасць вучняў расла, а суседнія сямігодкі находзіліся далёка, таму ў Навасёлках у 1975 годзе быў пабудаваны новы будынак. З цягам часу школа з васьмігодкі стала сярэдняй. Тут можна ўбачыць дзённік вучня 1955/1956 навучальнага года, вялікую колькасць фотаздымкаў, чарнільныя ручкі, значкі, газету “Піянер Беларусі” 1965 года, школьныя фартушкі.

3. «Землякі- наш гонар і слава».

Раздзел “Землякі — наш гонар і слава” расказвае пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Вось колькі іх было ў 1960 годзе. Зусім нядаўна іх было трое. У мінулым годзе пайшоў з жыцця апошні ветэран Ашмянскага раёна Бралкоўскі Станіслаў Юльянавіч. Землякам, якія не вярнуліся жывымі з поля бою, быў пабудаваны помнік у 1968 годзе ў в. Навасёлкі.

Акрамя гэтага ў экспазіцыі прадстаўлена інфармацыя пра ветэранаў працы. Напрыклад, Беняшэвіч Браніслаў Станіслававіч, які працаваў старшынёй сельсавета, быў намеснікам старшыні калгаса і сакратаром партыйнай арганізацыі, узнагароджаны ордэнамі і ганаровымі граматамі.

Багата Навасёлкаўская зямля народнымі майстрамі, якія працуюць у розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

4. «Гісторыя калгаса».

У раздзеле “Гісторыя калгаса” можна даведацца, што першы калгас  “Парыжская камуна” быў створаны ў красавіку 1941 года, праіснаваў толькі 2 месяцы, пачалася вайна. Пасля вайны калгас быў адноўлены. Сёння наша ферма і мехдвор уваходзяць у “Эксперыментальную базу “Баруны”. Быт калгаснікаў савецкага часу прадстаўлены абуткам, працоўнымі кніжкамі, фотаздымкамі, адзеннем, дамскімі сумачкамі, шкатулкамі і іншымі рэчамі.

5. «Сялянская хата».

У гэтай экспазіцыі можна ўбачыць мэблю сялянскай хаты – лаву, этажэрку і інструменты для рукадзелля: калаўроты, прасніцы; ночвы, ступу, самыя разнастайныя саламяныя карабы, металічныя прасы, гліняныя збаны, тканыя і вышываныя вырабы –  усё, чым карысталіся і што зроблена рукамі нашых продкаў.

6. «Паверыць цяжка мне таму, што больш не прыйдзеш ты дадому…».

У 2022 годзе  адкрылася экспазіцыя, прысвечаная ваеннаму ліхалеццю пад назвай “Паверыць цяжка мне таму, што больш не прыйдзеш ты дадому”. Гэта матэрыял, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной на Ашмяншчыне і ў цэлым, у нашай краіне. Ёсць фота мемарыяльных комплексаў, копіі дакументаў часоў акупацыі, галаўныя ўборы ваеннага часу – фуражкі, каска, пілотка, рэпрынтныя выданні газеты “Красная звезда”. Прадметы, якія дапамагаюць уявіць партызанскі быт: флягі, ліхтар, алюмініевы посуд. Шмат увагі надаецца трагічнаму лёсу яўрэйскага насельніцтва ў гады вайны і помнікам на месцы масавых расстрэлаў. Асобнае месца займае карта спаленых вёсак Ашмянскага раёна, якую пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Альхоўкі С.Ю. склалі вучні старэйшых класаў. Работа была адзначана дыпломам другой ступені абласнога турысцка-краязнаўчага праекта “Побач з намі” ў 2024 годзе. У экспазіцы ў актуальным стане падтрымліваецца інфармацыя аб расследаванні крымінальнай справы па факту генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з каштоўных экспанатаў – копія падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага за прарыў абароны немцаў і ўварванне ў Берлін.

 

Час работы
Пн — Пт  9:00-15:00   (обед  13:00-13:30)

КАНТАКТЫ

Адрас: 231125, аг. Навасёлкі, вул.Цэнтральная, 57.

Час  работы: 9.00–15.00, выхадны – нядзеля

Тэлефон: 8-015-93-2-34-52

Электронны адрас: Srnov@oshobr.by